Першы момант сустрэчы, сьлёзы радасьці і палёгкі. Як ва Ўкраіне сустракалі вывезеных з акупаваных Алешак грамадзян:https://smarturl.click/1BpV1y
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі паведаміў, што ўкраінскія грамадзяне з акупаванага расейскімі войскамі горада Алешкі прыбылі на свабодную ўкраінскую тэрыторыю празь Беларусь. Іх сустрэлі ў Чарнігаўскай вобласьці. Усе яны атрымаюць неабходную дапамогу.
Ён пацьвердзіў, што гуманітарная апэрацыя па выратаваньні людзей з Херсонскай вобласьці прайшла пасьпяхова.
Як сустракалі жыхароў Алешак ва Ўкраіне — у фотарэпартажы Ўкраінскай службы Радыё Свабода.
Першы момант сустрэчы, сьлёзы радасьці і палёгкі.
Радыё Свабода — Беларусь
@radiosvabodaСувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
13,329 subscribers
Open in Telegram 








