«Як я і папярэджваў, эскаляцыя з боку Расеі нарастае», — напісаў польскі прэм’ер-міністар Дональд Туск у X пасьля размовы з генэральным сакратаром Паўночнаатлянтычнага альянсу Маркам Рутэ.
Ён дадаў, што «найбліжэйшыя паўгоду будуць вырашальнымі», і Польшча і NATO «павінны быць гатовыя да розных сцэнароў».
«Мы ня можам выключаць правакацыі з боку Расеі супраць аднаго з чальцоў NATO», — адзначыў Туск.
