Official MCP server for OpenTG is here 🎉

Try it

«Робім усё, што ў нашых сілах», — прэзыдэнтка Кангрэсу мясцовых уладаў Рады Эўропы аб праблеме пашпа

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

13,329 subscribers
Open in Telegram
«Робім усё, што ў нашых сілах», — прэзыдэнтка Кангрэсу мясцовых уладаў Рады Эўропы аб праблеме пашпартоў для беларускіх уцекачоў → https://smarturl.click/nq168W

Пра свой спадзеў на прагрэс у вырашэньні праблем з дакумэнтамі для беларускіх уцекачоў заявіла на прэсавай канфэрэнцыі ў Страсбургу прэзыдэнтка Кангрэсу мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Эўропы Ґун Марыт Гэльґесэн.

«Я ведаю, што сытуацыя вельмі складаная — напрыклад, калі людзі страчваюць пашпарты ці пасьведчаньні асобы. У сучасным сьвеце, дзе тэхналёгіі адыгрываюць вялікую ролю, без такіх дакумэнтаў жыць вельмі цяжка. Мы добра ўсведамляем гэта і ставімся да праблемы вельмі сур’ёзна. Мы робім усё, што ў нашых сілах, і спадзяемся на прагрэс», сказала яна.
Open post in Telegram