«Мне сёньня, я магу сказаць, сорамна за некаторыя выказваньні, якія я рабіў 15 гадоў таму, напрыклад, у дачыненьні да ЛГБТ-супольнасьцяў і царквы. Я разумею, што некаторыя рэчы недапушчальныя. За іх я б хацеў папрасіць прабачэньня»
У суботу ў Беластоку адбудзецца зьезд Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі, які Павал Севярынец называе аб’яднаўчым. Аднак на ім ня зьявіцца Віталь Рымашэўскі, які апошнія гады быў сустрашынём БХД. Ён стварыў уласную арганізацыю і не плянуе браць удзел у суботнім зьезьдзе.
Адным з канкрэтных ідэалягічных разыходжаньняў зь Севярынцам Рымашэўскі назваў стаўленьне да гендэрнай праблематыкі.
