Official MCP server for OpenTG is here 🎉

Try it

Сілавікі абверглі інфармацыю пра сьмерць за кратамі псыхіятра Паснова і паказалі відэа зь ім → https

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

13,302 subscribers
Open in Telegram
Сілавікі абверглі інфармацыю пра сьмерць за кратамі псыхіятра Паснова і паказалі відэа зь ім → https://smarturl.click/Jk6vEk

У Тэлеграм-канале, зьвязаным зь сілавымі структурамі, зьявілася відэа са зьняволеным віцебскім псыхіятрам Ігар Пасновым, пра сьмерць якога напярэдадні паведамілі правааабаронцы.


На відэа Пасноў вітаецца і (пасьля мантажнай склейкі) называе артыкул, па якім ён зняволены — 167, частка 3 (гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да малалетніх). На сьцяне ў памяшканьні вісіць каляндар з датай 5 кастрычніка.

Склейка можа тлумачыцца тым, што стандартная форма вітаньня асуджанага з супрацўнікам калёніі прадугледжвае прагаворваньне поўнай інфармацыі пра прысуд і тэрмін зьняволеньня.

Пра тое, што Пасноў памёр у Наваполацкай калёніі, 4 кастрычніка на сваёй старонцы ў Фэйсбуку паведаміў праваабаронца Павел Левінаў.
Open post in Telegram