«Люстэрка» апублікавала другую частку інтэрвію колішняй палітзьняволенай Соф’і Сапегі.
«Узяла яго тэлефон (у нас быў адзін на дваіх) — там была адкрытая ягоная старонка, я пабачыла іх перапіску з колішняй жонкай. Чытаю, як яна адказвае на ягоныя паведамленьні, адпраўляе яму фота бялізны, сябе, свайго цела, і ў галаве круціцца: „Якога чорта ты вытвараеш? Куды мне цяпер падзецца?»
