Карэспандэнт Свабоды правёў тры дні на галоўнай польскай канфэрэнцыі пра ўсходнюю палітыку краіны, каб даведацца, што польскія палітыкі і экспэрты казалі пра Беларусь — публічна і ў кулюарах.
«У пэўны момант могуць палічыць, а можа быць, ужо так лічаць, што ключ да нейкага пацяпленьня ці вырашэньня беларускай сытуацыі ляжыць у Маскве, у Пуціна ці ў Крамлі».
