Прэзыдэнт Украіны Ўладзімер Зяленскі заявіў, што амэрыканскія прадстаўнікі Стыў Ўіткаф і Джарэд Кушнэр 5 верасьня будуць у Маскве, а 6-га — у Кіеве.
«З нашага боку паветраных удараў ня будзе, і Расея таксама павінна ўстрымацца ад паветраных удараў на час, неабходны для правядзеньня гэтых перамоваў», — заявіў Зяленскі.
