Суд Беларусі больш за 10 гадоў ня можа дабіцца кампэнсацыі ўрону ад расейца, які незаконна забіў зубра: https://smarturl.click/YVERA
Суд Петрыкаўскага раёну Гомельскай вобласьці ўхваліў рашэньне аб спагнаньні больш за 162 тысяч рублёў з грамадзяніна Расеі, які ў сьнежні 2015 году незаконна забіў зубра падчас паляўнічага туру ў Нацыянальным парку «Прыпяцкі». Суд таксама абавязаў расейца сплаціць больш за 8,1 тысяч рублёў дзяржаўнай пошліны ў даход дзяржавы.
ℹ️У Беларусі налічваецца больш за 2 700 зуброў — гэта прыблізна траціна ад усясьветнага ліку. Паляваньне на іх дазволена, але строга абмежавана. Улады дазваляюць адстрэльваць толькі жывёл з рэзэрвовага генафонду — хворых, старых ці траўміраваных асобінаў.
ℹ️Для грамадзян Эўразійскага эканамічнага саюзу кошт ліцэнзіі на нетрафэйнага зубра складае прыблізна 7 тысяч рублёў, а трафэйнага — 10 тысяч. Для грамадзян іншых дзяржаў кошт можа быць вышэйшы.
Суд Беларусі больш за 10 гадоў ня можа дабіцца кампэнсацыі ўрону ад расейца, які незаконна забіў зуб
Радыё Свабода — Беларусь
@radiosvabodaСувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211
13 356 підписників
Відкрити в Telegram 