Амэрыканскія заканадаўцы і экспэрты заклікаюць Дональда Трампа да больш жорсткіх дзеяньняў супраць кітайскіх структураў, якія абвінавачваюць у дапамозе Ірану спадарожнікавымі выведнымі зьвесткамі, кампанэнтамі ўзбраеньняў і даходамі ад продажу нафты. 90% іранскага экспарту нафты ідзе ў Кітай, нягледзячы на амэрыканскія санкцыі.
«Гэтым летам уся прэса пісала, што Кітай перадаў Ірану спадарожнікавыя выведныя зьвесткі і што гэтыя зьвесткі прывялі да гібелі амэрыканскіх вайскоўцаў. Таму я, безумоўна, прапанаваў бы прэзыдэнту паспрабаваць атрымаць адказ на гэтае пытаньне»
Пасьля сустрэчы з Сі Дзіньпінам у Белым доме Трамп заявіў пра «велізарны прагрэс», але публічна нават не згадаў Іран.
