Беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская пракамэнтавала візыт дэлегацыі ЗША ў Менск.
«Мы спадзяёмся, што на волю выйдзе шмат людзей. Яны самі павінны вырашаць, дзе ім жыць. Свабода ніколі не павінна азначаць выгнаньне», — напісала Ціханоўская.
Разам з тым яна заклікала да сыстэмных рашэньняў, якія прывялі б да спыненьня рэпрэсій у Беларусі.
«Адчыніць дзьверы турмаў — толькі першы крок. Патрэбныя палітычная амністыя, спыненьне новых арыштаў і палітычна матываванага перасьледу. Толькі тады можна будзе гаварыць пра сыстэмныя зьмены», — зазначыла дэмакратычная лідэрка.

