У дроне, зьбітым уначы над Літвой, выявілі выбухоўку. Сапёры яе абясшкодзілі, паведаміў міністар аховы краю Робэртас Каўнас у Фэйсбуку.
«Будуць праведзеныя дадатковыя дасьледаваньні, паспрабуюць, наколькі гэта магчыма, вызначыць маршрут дрона, і тады можна будзе ацаніць, ці быў гэта расейскі дрон і магчымая правакацыя, ці дрон іншай краіны, скажам, абарончага прызначэньня. Пакуль не сьпяшаймася з высновамі», — цытуе міністра LRT.
Старшыня Эўрапейскай камісіі Урзуля фон дэр Ляен заявіла пра ўзмацненьне ціску на Расею.
«Расея ўбачыць, што наша рашучасьць толькі мацнее.
Разам з NATO мы ўзмацняем калектыўнае стрымліваньне і абарону. І ўзмацняем ціск на Расею», — напісала яна.