Яго затрымлівалі на Дзень Волі ў Менску. Хто такі Крыс Паніка, які прыехаў у Менск разам з Джонам Коўлам: https://smarturl.click/nq1n7O
17 кастрычніка 1999 году Паніка назіраў за шматтысячным Маршам Свабоды ў Менску. Паводле яго, міліцыя жорстка зьбівала дэманстрантаў і перасьледавала людзей, якія спрабавалі ўцячы праз прылеглыя вуліцы і будынкі.
24 сакавіка 2000 году яго затрымалі ў Менску падчас разгону вулічнай акцыі да Дня Волі. У той дзень сілавікі затрымалі каля 500 чалавек. Сярод іх былі журналісты і замежныя назіральнікі. Большасьць затрыманых замежнікаў, сярод якіх быў Паніка, вызвалілі празь некалькі гадзінаў.
Яго затрымлівалі на Дзень Волі ў Менску.
Радыё Свабода — Беларусь
@radiosvabodaСувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211
13,344 subscribers
Open in Telegram 