Украінку з Марыюпаля асудзілі ў Менску за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці» Пры якіх абставі

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211

13,344 subscribers
Open in Telegram
Украінку з Марыюпаля асудзілі ў Менску за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»

Пры якіх абставінах яна прыехала ў Беларусь, дакладна не вядома, піша «Наша Ніва».

Аксана Дзячук, якая нарадзілася ў Марыюпалі і пасля пачатку поўнамаштабнай вайны выехала з Украіны, апынулася ў Беларусі. Напрыканцы 2025 года Дзячук пісала пра праблемы, з якімі сутыкнулася ў Польшчы. Яна згадвала хваробу, складанасьці з працаўладкаваньнем і нявырашаныя побытавыя пытаньні. Тады ж яна дапускала вяртаньне ў родны Марыюпаль, які на той момант знаходзіўся пад расейскай акупацыяй.
Open post in Telegram