Official MCP server for OpenTG is here 🎉

Try it

У Беларусі на пачатку тыдня пахаладае, уначы магчымыя замаразкі 12–14 кастрычніка ў Беларусі чакаюцц

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

13,329 subscribers
Open in Telegram
У Беларусі на пачатку тыдня пахаладае, уначы магчымыя замаразкі

12–14 кастрычніка ў Беларусі чакаюцца дажджы, туманы і начныя замаразкі, паведамляе Белгідрамэт.

12 кастрычніка ўначы на большай частцы краіны пройдуць дажджы, на паўднёвым усходзе месцамі моцныя. Тэмпэратура ўначы складзе +4...+10 °C, на паўднёвым усходзе — да +12 °C, удзень — +10...+15 °C.

13 кастрычніка пераважна будзе без ападкаў, толькі ўдзень на поўначы месцамі магчымы невялікі дождж. Тэмпэратура ўначы — +1...+7 °C, пры праясьненьнях магчымыя замаразкі да −2 °C. Удзень — +9...+15 °C.

14 кастрычніка ўначы істотных ападкаў ня чакаецца, удзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпэратура ўначы — +1...+7 °C, пры праясьненьнях магчымыя замаразкі да −3 °C. Удзень паветра прагрэецца да +9...+15 °C.
Open post in Telegram