У Беларусі зноў працуюць рэтрансьлятары для навядзеньня расейскіх бесьпілётнікаў, заявіў у інтэрвію брытанскай газэце The Times начальнік Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны Алег Івашчанка.
Ён адзначыў, што ўкраінская выведка выявіла 6 такіх рэтрансьлятараў.
«Нейкі час яны перасталі іх усталёўваць, але цяпер мы бачым, што некаторыя рэтрансьлятары зноў працуюць. У нас дастаткова магчымасьцяў, каб з гэтым разабрацца», — сказаў Івашчанка.
