На Вэнэцыянскім фэстывалі ўпершыню за 40 год паказалі фільм пра Беларусь. Андрэй Куціла працаваў над ім 5 год: https://smarturl.click/97EQMD
«Лісты з маўклівай краіны» беларускага дакумэнталіста Андрэя Куцілы расказвае гісторыі людзей, чыё жыцьцё зьмянілі рэпрэсіі, турма і выгнаньне. Фільм днямі паказалі ў пазаконкурснай сэкцыі Вэнэцыянскага кінафэстывалю. Дагэтуль у афіцыйную праграму прэстыжнага фэсту траплялі толькі дзьве карціны, зьвязаны зь Беларусьсю — «Іван Макаравіч» (1968 год) Ігара Дабралюбава і «Ідзі і глядзі» (1985) Элема Клімава.
Фільм Андрэя Куцілы расказвае пра сучасную Беларусь праз асабістыя гісторыі людзей, якія сутыкнуліся з рэпрэсіямі, зьняволеньнем і жыцьцём у краіне, дзе звычайны чалавечы голас можа стаць прычынай перасьледу. Над карцінай рэжысэр працаваў пяць гадоў.
На Вэнэцыянскім фэстывалі ўпершыню за 40 год паказалі фільм пра Беларусь.
Радыё Свабода — Беларусь
@radiosvabodaСувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211
13,369 subscribers
Open in Telegram 