У Нямеччыне назвалі імя беларуса, якога падазраюць ва ўдзеле ў дывэрсіі ў Ляйпцыгу супраць украінска

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211

13,369 subscribers
Open in Telegram
У Нямеччыне назвалі імя беларуса, якога падазраюць ва ўдзеле ў дывэрсіі ў Ляйпцыгу супраць украінскага самалёту: https://smarturl.click/Dk3020

Як паведаміла выданьне Welt am Sonntag з спасылкай на канфідэнцыйныя дакумэнты, у дывэрсіі падазраюць двух чалавек — грамадзяніна Расеі Алега Ле, які адказваў за атаку дронам і быў зьвязаны з вайсковай выведкай Расеі, і Беларусі Андрэя Ка, які быў выканаўцам гэтай дывэрсіі, але нібыта «аднаразовым агентам». Беларус уехаў у шэнгенскую зону праз Латвію 28 ліпеня, прыблізна за тыдзень да інцыдэнту. Яго, паводле сьледзтва, нанялі для выкананьня гэтай дывэрсіі.

Інцыдэнт адбыўся 4 жніўня ў аэрапорце Ляйпцыг-Гале, які зьяўляецца ключавым у перавозцы вайсковай прадукцыі і базай для ўкраінскай «Авіякампаніі Антонаў». Самалёт, каля якога знайшлі дрон, не пацярпеў.
Open post in Telegram