У Польшчы адбыўся пажар на наземнай станцыі Starlink, якая забясьпечвае інтэрнэтам Украіну.

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211

13,344 subscribers
Open in Telegram
У Польшчы адбыўся пажар на наземнай станцыі Starlink, якая забясьпечвае інтэрнэтам Украіну. Падазраюць дывэрсію https://smarturl.click/AJVOzO

У выніку пажару згарэў разьмеркавальны шчыт, да якога падлучаныя антэны, а побач з аб’ектам знайшлі бутэльку з запальнай сумесьсю.

Пажар адбыўся позна вечарам 23 верасьня ў вёсцы Воля Крабоўска, прыкладна за 50 кілямэтраў на поўдзень ад Варшавы, паведаміла радыёстанцыя RMF FM.

Намесьнік міністра абароны Польшчы Цэзары Томчык сказаў радыёстанцыі, што ва ўсіх выпадках «дзіўных падпалаў» улады будуць зыходзіць з таго, што гаворка можа ісьці пра дывэрсію.

«Расея выкарыстоўвае даволі простыя мэтады: яны ўчыняюць падпалы і акты сабатажу. Яны выклікаюць грамадзкія хваляваньні па ўсёй Эўропе», — падкрэсьліў ён.
Open post in Telegram