Ужо сёньня: дзень нараджэньня Алеся Бяляцкага 25 верасьня 1962 году нарадзіўся Алесь Бяляцкі — ляўрэ

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211

13,344 subscribers
Open in Telegram
Ужо сёньня: дзень нараджэньня Алеся Бяляцкага

25 верасьня 1962 году нарадзіўся Алесь Бяляцкі — ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру (2022), беларускі праваабаронца, заснавальнік і кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна», былы палітвязень.

За актыўную грамадзкую і праваабарончую дзейнасьць Бяляцкага прыцягвалі да судовай адказнасьці больш за 20 разоў.

Апошні раз у няволі ён быў з 14 ліпеня 2021 году да 3 сьнежня 2025-га.

У 2026 годзе ў Польшчы створаны праваабарончы Фонд Алеся Бяляцкага.

Пра іншыя гістарычныя падзеі 25 верасьня чытайце на сайце Свабоды.
Open post in Telegram