Польшча зьбіраецца плаціць па 15 тысяч даляраў штогод за кожнага амэрыканскага вайскоўца на ейнай тэрыторыі, а таксама ўзяць на сябе выдаткі на інфраструктуру, паведаміў #rfe_rl намесьнік міністра абароны Павэл Залеўскі.
«Гэта пасылае вельмі важны і неадкладны сыгнал прэзыдэнту Пуціну, што ЗША маюць стратэгічныя інтарэсы ў Польшчы і што напад на Польшчу будзе нападам на ўзброеныя сілы ЗША ў Польшчы», — сказаў Залеўскі.
