У Расеі разьбіўся бамбавік-ракетаносец Ту-95
Самалёт пацярпеў катастрофу падчас трэніровачнага палёту. Загінулі шэсьць чальцоў экіпажу, адзін чалавек атрымаў траўмы. Самалёт ляцеў бяз боекамплекту і разьбіўся ў бязьлюднай мясцовасьці, паведаміла Мінабароны Расеі.
Аднак на кадрах, распаўсюджаных тэлеграм-каналамі, бачна, што авіякатастрофа адбылася непадалёк ад паселішча. Успышка выбуху асьвятліла прыватны падворак. А каля ахопленага агнём самалёта сабралася шмат людзей.
Расея актыўна выкарыстоўвае Ту-95 для ракетных удараў па тэрыторыі Ўкраіны. Самалёты ўзьлятаюць з аэрадромаў у тыле і запускаюць ракеты, не ўваходзячы ў паветраную прастору, якую кантралюе ўкраінская СПА.
Фота, відэа — exilenova_plus, baza
У Расеі разьбіўся бамбавік-ракетаносец Ту-95 Самалёт пацярпеў катастрофу падчас трэніровачнага палёт
Радыё Свабода — Беларусь
@radiosvabodaСувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
13 329 підписників
Відкрити в Telegram 