У сьпіс экстрэмістаў дадалі 13 чалавек. Зь іх трое — з адной сям’і → https://smarturl.click/lqjRWM
Дзьмітрыя і Тацяну Корсакавых затрымалі 26 верасьня 2025 году. Ім ужо амаль 60 гадоў. Іх асудзілі паводле артыкулаў «здрада дзяржаве», «незаконныя дзеяньні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў», «незаконнае перамяшчэньне празь мяжу атрутных рэчываў, зброі і боепрыпасаў».
Дзмітры Корсакаў працаваў у дзіцячым садку № 518 рабочым, Тацьцяна Корсакава — выхавальніцай. Іх пакаралі 14 і 12 гадомі зьняволеньня.
Пелагею Корсакаву, якая жыве ва Ўкраіне, асудзілі на 11 гадоў завочна.
Фота — «Салідарнасьць»
У сьпіс экстрэмістаў дадалі 13 чалавек.
Радыё Свабода — Беларусь
@radiosvabodaСувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211
13,344 مشتركًا
فتح في تيليجرام 