У Вільні асудзілі грамадзянку Літвы, якая ў афіцыйных СМІ Беларусі крытыкавала палітыку сваёй краіны

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211

13,369 subscribers
Open in Telegram
У Вільні асудзілі грамадзянку Літвы, якая ў афіцыйных СМІ Беларусі крытыкавала палітыку сваёй краіны: https://smarturl.click/x85Wyn

Грамадзянцы Літвы Эрыцы Швянчонене Віленскі акруговы суд замяніў штраф 3750 эўра на 1,5 года абмежаваньня волі. Яна павінна таксама выдаліць з Facebook допіс, у якім абвінавачвала літоўскія спэцслужбы ў забойстве сямі супрацоўнікаў падчас трагедыі ў Медніках у 1991 годзе.

Яна разам зь іншымі прарасейскімі актывістамі ў 2022 годзе езьдзіла на Беларускую АЭС.

Доўгі час пасьля гэтай паездкі яна і яе паплечнікі часта давалі камэнтары прапагандысцкім СМІ Беларусі аб «няправільнай» палітыцы Літвы ў дачыненьні Беларусі.
Open post in Telegram