«Ніхто ў мяне не пытаўся: ці падрыхтаваная я, ці хачу я гэтага?»
— адна з галоўных думак гэтых гісторый. Мужчына мог сьвядома пайсьці на рызыку і турму. Жонка гэтага не выбірала — але ўсе наступствы ўсё роўна падалі на яе.
Псыхоляг Вольга Вялічка сабрала гісторыі 15 жанчын, мужы якіх былі зьняволеныя па палітычных справах.
Яна кажа пра тое, пра што ў беларускім грамадзтве часта ня хочуць гаварыць: грошы, дзеці, адзінота, інтымнае жыцьцё і тое, што будзе пасьля вызваленьня мужа: https://www.svaboda.org/a/33852413.html
