Ужо сёньня: 430 гадоў царкоўнай уніі → https://smarturl.click/zOowpp
18 (8) кастрычніка 1596 году была падпісаная Берасьцейская унія — утварылася ўніяцкая, або грэка-каталіцкая, царква. Яна прызнавала вяршэнства папы, але захоўвала ўсходні абрад і права сьвятароў жаніцца. Урачыстае абвяшчэньне уніі адбылося на наступны дзень.
Уніяцтва — унікальная для Беларусі зьява. Толькі яно мае ў сваёй абрадавасьці слова «беларуская». Усе іншыя цэрквы ў Беларусі — сусьветныя.
Да падзелаў Рэчы Паспалітай 75% жыхароў цяперашняй Беларусі вызнавалі ўніяцтва. Цяпер — меней за 1%.
📝 Нядаўна мы паспрабавалі разабрацца, чаму зьнікаюць беларускія грэка-каталікі.
Пра іншыя гістарычныя падзеі 18 кастрычніка чытайце на сайце Свабоды.
Ужо сёньня: 430 гадоў царкоўнай уніі → https://smarturl.
Радыё Свабода — Беларусь
@radiosvabodaСувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
13,329 مشتركًا
فتح في تيليجرام 

