Ужо сёньня: дзень забойства пачынальніка беларускага тэатру Флярыяна Ждановіча → https://smarturl.click/y8pjOm
22 кастрычніка 1937 году энкавэдысты ў Менску расстралялі Флярыяна Ждановіча — аднаго з пачынальнікаў беларускага прафэсійнага тэатру, актора і рэжысэра.
У 1913 годзе ён паставіў у Радашковічах «Паўлінку» Янкі Купалы, у 1917-м узначаліў Першае беларускае таварыства драмы і камэдыі, а ў 1920-м стаў першым мастацкім кіраўніком Беларускага дзяржаўнага тэатру (цяпер — Купалаўскі тэатар).
Яго арыштавалі ў 1930 годзе па сфабрыкаванай справе «Саюзу вызваленьня Беларусі» і асудзілі на 5 гадоў лягеру. Пасьля адбыцьця пакараньня ў Белбатлагу ў Беларусь вярнуцца не дазволілі і ў 1937 годзе арыштавалі зноў.
Пра іншыя гістарычныя падзеі 22 кастрычніка чытайце на сайце Свабоды
Ужо сёньня: дзень забойства пачынальніка беларускага тэатру Флярыяна Ждановіча → https://smarturl.
Радыё Свабода — Беларусь
@radiosvabodaСувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
13,341 subscribers
Open in Telegram 