ЗША зьнялі санкцыі з кіраўніка «Беларуськалію» Андрэя Рыбакова → https://smarturl.click/Og8X8z
21 кастрычніка Ўправа кантролю замежных актываў Міністэрства фінансаў ЗША выключыла Андрэя Рыбакова зь сьпісу асобаў, чые актывы блякуюцца ў ЗША.
Рыбакоў трапіў пад амэрыканскія санкцыі ў жніўні 2021 году, калі ўзначальваў «Белнафтахім». У лістападзе 2024-га ён стаў генэральным дырэктарам «Беларуськалію». Сёлета ў сакавіку ЗША санкцыі зь «Беларуськалію» зьнялі.
ℹ️ Эўразьвяз увёў санкцыі супраць Рыбакова як кіраўніка дзяржаўных прадпрыемстваў у сьнежні 2024 году. Яны застаюцца ў сіле.
«Белнафтахім» па-ранейшаму застаецца пад санкцыямі як ЗША, так і ЭЗ.
ЗША зьнялі санкцыі з кіраўніка «Беларуськалію» Андрэя Рыбакова → https://smarturl.
Радыё Свабода — Беларусь
@radiosvabodaСувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
13,341 subscribers
Open in Telegram 