Ужо сёньня: Гадавіна пачатку далучэньня Заходняй Беларусі да БССР 17 верасьня 1939 году Савецкі Саюз

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211

13 344 підписники
Відкрити в Telegram
Ужо сёньня: Гадавіна пачатку далучэньня Заходняй Беларусі да БССР

17 верасьня 1939 году Савецкі Саюз пачаў наступ на Польшчу, двума тыднямі раней атакаваную Нямеччынай. Чырвоная армія заняла тэрыторыі Беларусі і Ўкраіны, якія паводле сакрэтнага пратаколу да пакту Молатава — Рыбэнтропа траплялі ў савецкую сфэру ўплыву. У выніку Заходняя Беларусь была далучаная да БССР.

З 2021 году 17 верасьня ў Беларусі афіцыйна адзначаецца як Дзень народнага адзінства. Улады трактуюць падзеі 1939 году як аднаўленьне адзінства беларускага народу пасьля падзелу краіны Рыскім мірам 1921 году.

Самы час прыгадаць 5 мітаў лукашэнкаўцаў пра 17 верасьня.

Пра іншыя гістарычныя падзеі чытайце на сайце Свабоды
Відкрити пост в Telegram