Ужо сёньня: Гадавіна прысуджэньня Нобэлеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму → https://smarturl.click/26oeGz
7 кастрычніка 2022 году Нобэлеўскай прэміяй міру былі ўганараваныя беларускі праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі, украінскі Цэнтар грамадзянскіх свабодаў і расейскі праваабарончы цэнтар «Мемориал».
Алесь Бяляцкі — беларускі праваабаронца, заснавальнік і кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна», грамадзкі дзеяч і літаратуразнаўца, былы палітвязень. За актыўную грамадзкую і праваабарончую дзейнасьць Бяляцкага прыцягвалі да судовай адказнасьці больш за 20 разоў. Апошні раз ён быў зьняволены з 14 ліпеня 2021 да 13 сьнежня 2025 году.
Па вызваленьні 8 студзеня 2026 году ён асабіста атрымаў дыплём і мэдаль Нобэлеўскай прэміі міру ў Нарвэгіі.
Пра іншыя гістарычныя падзеі 7 кастрычніка чытайце на сайце Свабоды.
Ужо сёньня: Гадавіна прысуджэньня Нобэлеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму → https://smarturl.
Радыё Свабода — Беларусь
@radiosvabodaСувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
13,302 subscribers
Open in Telegram 