Ужо сёньня: пяць гадоў разгрому інфармацыйнага агенцтва БелаПАН → https://smarturl.click/xe9YJ
18 жніўня 2021 году году прайшлі ператрусы ў офісе інфармацыйнага агенцтва БелаПАН і дома ў яго супрацоўнікаў. Затрыманыя дырэктарка і галоўная рэдактарка агенцтва Ірына Леўшына, былы дырэктар Дзьмітры Наважылаў і бухгальтарка Кацярына Боева. З студзеня за кратамі ўжо трымалі былога намесьніка дырэктара БелаПАН Андрэя Аляксандрава.
Боеву вызвалілі празь дзесяць дзён. Аляксандрава асудзілі на 14 гадоў калёніі, Наважылава — на 6, Леўшыну — на 4. Наважылаў і Аляксандраў дагэтуль за кратамі.
Частка былой каманды БелаПАН стварыла за мяжой інфармацыйнае агенцтва «Позірк».
Усяго за кратамі застаецца 21 журналіст.
Пра іншыя гістарычныя падзеі 18 жніўня чытайце на сайце Свабоды.
Ужо сёньня: пяць гадоў разгрому інфармацыйнага агенцтва БелаПАН → https://smarturl.
Радыё Свабода — Беларусь
@radiosvabodaСувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211
13,356 مشتركًا
فتح في تيليجرام 