Эканамічная экспэртка, галоўная рэдактарка выданьня «План Б» Вольга Лойка кажа, што пытаньне імпарту калію зь Беларусі ў ЗША ўжо стала прадметам перамоваў сярод зацікаўленых бакоў.
«Гэта даволі тонкая сытуацыя: падаецца, што ўсім бакам гэта выгадна і зручна, але кожны зь іх мае досыць сур’ёзныя абмежаваньні. Інтарэсы Літвы тут, відавочна, ёсьць.
Ужо сёньня эўрадэпутаты пачалі казаць: давайце ўсё ж разгледзім магчымасьць дазволіць транзыт пры ўмове, што церазь Літву таксама павязуць украінскае збожжа.
Увогуле, пазл пачынае складвацца. Інтарэсы ўсіх бакоў ужо выразна акрэсьленыя, яны дакладна ляжаць на стале, і ўсе ўжо адкрыта пра гэта гавораць», — сказала Вольга Лойка ў камэнтары «ПіКу Свабоды».
