Вольга Лойка: Імпарт беларускага калію ў ЗША з закрытай тэмы стаў прадметам перамоваў → https://smar

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211

13,344 مشتركًا
فتح في تيليجرام
Вольга Лойка: Імпарт беларускага калію ў ЗША з закрытай тэмы стаў прадметам перамоваў → https://smarturl.click/x85LkO

Эканамічная экспэртка, галоўная рэдактарка выданьня «План Б» Вольга Лойка кажа, што пытаньне імпарту калію зь Беларусі ў ЗША ўжо стала прадметам перамоваў сярод зацікаўленых бакоў.

«Гэта даволі тонкая сытуацыя: падаецца, што ўсім бакам гэта выгадна і зручна, але кожны зь іх мае досыць сур’ёзныя абмежаваньні. Інтарэсы Літвы тут, відавочна, ёсьць.

Ужо сёньня эўрадэпутаты пачалі казаць: давайце ўсё ж разгледзім магчымасьць дазволіць транзыт пры ўмове, што церазь Літву таксама павязуць украінскае збожжа.

Увогуле, пазл пачынае складвацца. Інтарэсы ўсіх бакоў ужо выразна акрэсьленыя, яны дакладна ляжаць на стале, і ўсе ўжо адкрыта пра гэта гавораць», — сказала Вольга Лойка ў камэнтары «ПіКу Свабоды».
فتح المنشور في تيليجرام