Вучыч прызнаў паразу на парлямэнцкіх выбарах у Сэрбіі
Былы прэзыдэнт Сэрбіі і лідэр кіроўнай Сэрбскай прагрэсіўнай партыі (СПП) Аляксандар Вучыч увечары 25 кастрычніка прызнаў паразу на парлямэнцкіх выбарах, якія прайшлі ў нядзелю. Пра гэта паведамляе сэрбская служба Радыё Свабода.
Паводле папярэдніх вынікаў, СПП атрымлівае 105 месцаў у Народнай Скупшчыне — аднапалатным парлямэнце краіны. Апазыцыйны «Студэнцкі сьпіс», які падтрымалі ўдзельнікі масавых пратэстаў апошніх двух гадоў, атрымлівае ня менш за 135 месцаў.
У цэнтры Бялграду сьвяткуюць паразу партыі Вучыча на парлямэнцкіх выбарах. Сэрбская прагрэсіўная партыя (SNS) заставалася ва ўладзе ў краіне больш за 14 гадоў..
Вучыч прызнаў паразу на парлямэнцкіх выбарах у Сэрбіі Былы прэзыдэнт Сэрбіі і лідэр кіроўнай Сэрбска
Радыё Свабода — Беларусь
@radiosvabodaСувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
13,341 مشتركًا
فتح في تيليجرام