Вымушаны манэўр Лукашэнкі: эканоміка патрабуе рынку, а ўлада баіцца прыватніка: https://smarturl.click/y8pj9R
Створаная Лукашэнкам сацыяльна-эканамічная мадэль з вялікім дзяржаўным сэктарам, калгасна-саўгасным ладам ёсьць аптымальнай для ўтрыманьня ўлады. Аднак з кожным годам яна працуе ўсё горш, дае збоі. Таму Лукашэнка вымушаны рабіць асьцярожныя крокі ў кірунку пашырэньня прасторы для прыватнага сэктару.
Валер Карбалевіч тлумачыць гэты разварот ня любоўю Лукашэнкі да рынку, а праблемамі самой сыстэмы. Дзяржаўныя гаспадаркі працуюць усё горш, а ўлада ня можа вырашыць нават праблему масавай гібелі цялят.
Прыватнік патрэбны, каб ратаваць эканоміку, але незалежны бізнэс небясьпечны для рэжыму: уласнасьць дае ня толькі грошы, але і палітычны ўплыў.
Вымушаны манэўр Лукашэнкі: эканоміка патрабуе рынку, а ўлада баіцца прыватніка: https://smarturl.
Радыё Свабода — Беларусь
@radiosvabodaСувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
13,341 מנויים
פתח בטלגרם 