«Бывалі ночы зімой у ШЫЗА, калі мне даводзілася па 600–700 разоў за ноч адціскацца або рабіць больш за тысячу вось гэтых скарачэньняў цягліцаў, для таго каб сагрэцца.
Цела разаграваецца, і ад стомы, ад зморы ты адключаесься»
У апошнім эпізодзе другога сэзону падкасту «Архіпэляг БЕЛАГ» былыя палітычныя вязьні расказваюць пра тое, што дапамагло ім выжыць за кратамі.
