«Ёсьць людзі, якія былі побач». Як праваабаронцы атрымліваюць новыя сьведчаньні пра сьмерці за кратамі
https://smarturl.click/8yvy8x
На гэтым тыдні Свабода пачала публікацыю другога сэзону падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ». Першая частка прысьвечаная палітвязьням, якія загінулі за кратамі ці пасьля вызваленьня ў пэрыяд ад лета 2024-га да цяперашняга часу.
Усё больш палітвязьняволеных выходзяць з турмаў Беларусі, у тым ліку асуджаныя на вялікія тэрміны, і тыя, хто знаходзіўся за кратамі яшчэ з 2020 году. Паводле праваабаронцы «Вясны» Яны Галаган, былыя палітвязьні становяцца важнай крыніцай інфармацыі пра тое, пры якіх абставінах палітвязьні паміралі за кратамі. Частка атрыманых зьвестак пакуль што непублічная.
Паводле Яны Галаган, задакумэнтаваныя праваабаронцамі сьведчаньні могуць мець вялікае значэньне для будучых незалежных расьсьледаваньняў падзеяў апошніх шасьці гадоў.
«Ёсьць людзі, якія былі побач».
Радыё Свабода — Беларусь
@radiosvabodaСувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211
13 356 підписників
Відкрити в Telegram 