YouTube заблякаваў каналы чатырох дзяржаўных СМІ → https://smarturl.click/QwGQYR
Відэахостынг YouTube заблякаваў каналы беларускіх дзяржаўных СМІ:
• Сталічнай тэлевізіі,
• Першага каналу беларускага радыё,
• радыё «Культура» і
• радыё «Сталіца».
Прычым блякаваньне ютуб-каналу СТВ адбылося падчас жывога эфіру прапагандысцкага ток-шоў «Па сутнасьці», прысьвечанага Дню народнага адзінства, паведаміла БелТА.
«На вашым канале былі выяўленыя парушэньні правілаў YouTube. Мы выдалілі яго дзеля абароны супольнасьці», — гаворыцца ў паведамленьні, якое паказваецца ўладальнікам забароненых каналаў.
YouTube заблякаваў каналы чатырох дзяржаўных СМІ → https://smarturl.
Радыё Свабода — Беларусь
@radiosvabodaСувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211
13 369 підписників
Відкрити в Telegram 