У найбліжэйшы час у ЗША накіруюць наступную партыю калійных угнаеньняў зь Беларусі. Пра гэта паведаміў журналістам сталы прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў пасьля дакладу Аляксандру Лукашэнку наконт разьвіцьця стасункаў з ЗША
У адказ на пытаньне, ці варта найбліжэйшым часам чакаць працягу візытаў дэлегацыі ЗША, Валянцін Рыбакоў сказаў:
«Абавязкова варта чакаць. Але пакуль пра гэта гаварыць зарана».
