За кратамі памёр віцебскі псыхіятар Ігар Пасноў
https://smarturl.click/Jk6vEk
У Наваполацкай калёніі памёр віцебскі псыхіятар Ігар Пасноў, у якога яшчэ ў мінулым дзесяцігодзьдзі былі сур'ёзныя праблемы з уладамі. Праваабаронцы кажуць, што нябожчык ня мае родных у Беларусі, каб забраць цела для пахаваньня. Таксама дагэтуль у праваабронцаў няма апошняга прысуду, паводле якога Пасноў адбываў пакараньне, бо ў яго быў закрыты суд, і таму ён не прызнаны палітвязьнем.
Вядома толькі, што апошні раз Паснова судзілі па крымінальных артыкулах, зьвязаных з сэксуальным гвалтам. Паводле праваабаронцаў, гэта значыць, што адміністрацыя Наваполацкай калёніі №1 магла перавесьці Паснова ў так званы «нізкі статус», які стварае надзвычай цяжкія ўмовы для вязьня.
За кратамі памёр віцебскі псыхіятар Ігар Пасноў https://smarturl.
Радыё Свабода — Беларусь
@radiosvabodaСувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
13 329 підписників
Відкрити в Telegram 