Заснавальнік пракрамлёўскага z-проекту «Рыбар» вярнуўся ў Расею пасьля затрыманьня ў Чарнагорыі
Міхаіл Зьвінчук, ягоная жонка і трое супрацоўнікаў вярнуліся ў Расею пасьля затрыманьня ў Чарнагорыі 9 кастрычніка. Зьвінчук падзякаваў за дапамогу расейскаму МЗС, спэцслужбам, «Ростеху», Дзьмітрыю Мядзьведзеву і Марыі Захаравай. https://smarturl.click/0O59wW
Чарнагорскія ўлады затрымалі групу з меркаваньняў нацыянальнай бясьпекі і выслалі з краіны. Паводле мясцовых СМІ, расейцы маглі рыхтаваць матэрыялы супраць эўрапейскай інтэграцыі Чарнагорыі.
Зьвінчук знаходзіцца пад санкцыямі Эўразьвязу з 2023 году. Канал «Рыбар», які мае больш за 1,5 мільёна падпісчыкаў, абвінавачваюць у распаўсюдзе расейскай прапаганды і дэзынфармацыі.
Заснавальнік пракрамлёўскага z-проекту «Рыбар» вярнуўся ў Расею пасьля затрыманьня ў Чарнагорыі Міха
Радыё Свабода — Беларусь
@radiosvabodaСувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
13,329 subscribers
Open in Telegram 