Ягоная група трапіла пад абстрэл, у выніку чаго ягоны камандзір імаверна загінуў, а ён і яшчэ два ягоныя саслужыўцы вырашылі здацца ва ўкраінскі палон. Усе атрымалі раненьні рознай цяжкасьці.
Адказваючы на пытаньне, ці хоча ён трапіць у сьпісы абмену, Віктар А. сказаў:
«Цяпер, хутчэй за ўсё, не. Таму што нас, хутчэй за ўсё, праз 2-3 месяцы зноў закінуць на перадавую. А там, хутчэй за ўсё або зноў палон, або можа „200“»
