Зяленскі: «Расейскае неба дэ-факта будзе закрывацца» → https://smarturl.

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211

13,369 מנויים
פתח בטלגרם
Зяленскі: «Расейскае неба дэ-факта будзе закрывацца»https://smarturl.click/W0VwD

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі папярэдзіў авіякампаніі, якія дагэтуль лятаюць над Расеяй, што рабіць гэта стане небясьпечна. Ён заявіў, што дронаў у расейскім небе будзе столькі, што бясьпечных варыянтаў для авіяпералётаў не застанецца.

«Украіна не пагражае цывільнай авіяцыі як такой — ніводнаму цывільнаму самалёту. Проста дронаў у небе Расеі будзе столькі, што гэта трэба ўлічваць, — сказаў Зяленскі. — Хоць расейскія ўлады і не паведамляюць пра гэта як належыць, расейскае неба дэ-факта будзе закрывацца: вайна, якую разьвязала Расея, закрывае яе неба».

«Цывільнай авіяцыі ня месца сярод дронаў», — падсумаваў ён.
פתח את הפוסט בטלגרם