Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі папярэдзіў авіякампаніі, якія дагэтуль лятаюць над Расеяй, што рабіць гэта стане небясьпечна. Ён заявіў, што дронаў у расейскім небе будзе столькі, што бясьпечных варыянтаў для авіяпералётаў не застанецца.
«Украіна не пагражае цывільнай авіяцыі як такой — ніводнаму цывільнаму самалёту. Проста дронаў у небе Расеі будзе столькі, што гэта трэба ўлічваць, — сказаў Зяленскі. — Хоць расейскія ўлады і не паведамляюць пра гэта як належыць, расейскае неба дэ-факта будзе закрывацца: вайна, якую разьвязала Расея, закрывае яе неба».
«Цывільнай авіяцыі ня месца сярод дронаў», — падсумаваў ён.
