4 лістапада 1887 нарадзіўся Зьміцер Жылуновіч (Цішка Гартны), беларускі пісьменьнік і дзяржаўны дзяяч. У студзені 1919 году ўзначаліў першы Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі, быў адным з удзельнікаў стварэньня БССР.
У 1936 годзе яго арыштавалі паводле палітычных абвінавачаньняў. У красавіку 1937 году ён памёр у магілёўскай псыхіятрычнай лякарні.
Пісьменьнік Станіслаў Шушкевіч успамінаў: «У суседнім пакоі дапытвалі Гартнага. Чутно было — білі. Рамянямі і, відаць, нагамі... Дык мне казаў сьледчы Шчураў: „Не прызнаесься, Шушкевіч, добраахвотна... і ты трапіш да таварыша Цэйтліна“... Гартнага ў тры зьмены дапытвалі — днём і ноччу»
20 фактаў пра Зьмітра Жылуновіча (Цішку Гартнага): https://smarturl.click/z4A6Z
4 лістапада 1887 нарадзіўся Зьміцер Жылуновіч (Цішка Гартны), беларускі пісьменьнік і дзяржаўны дзяя
Радыё Свабода — Беларусь
@radiosvabodaСувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
13,329 subscribers
Open in Telegram 