Раней з каналу Сяргея Ціханоўскага «Краіна для жыцьця» выдалілі 2 стрымы і 2 ролікі. Калі паспрабаваць іх адкрыць праз старую спасылку, зьяўляецца плашка «Відэа недаступнае. Яно было выдалена праз парушэньне аўтарскіх правоў».
Прычынай стала выкарыстаньне Ціханоўскім у сваіх відэа кадраў з памерлым летась блогерам Мікітам Мелказёравым, на якіх ён заклікае падпісацца на канал «Краіна для жыцьця».
«Мікіта быў бесстароньнім журналістам і блогерам, і выкарыстаньне яго імя ў нечых інтарэсах недапушчальнае».
