Аман упершыню прызначыў амбасадара з рэзыдэнцыяй у Менску.
https://smarturl.click/wGgLW4
Пакуль гандаль Беларусі з султанатам невялікі — каля $8,4 млн за 2024 год. Але Менск разьлічвае на больш: пастаўкі харчаваньня і тэхнікі, аманскія інвэстыцыі і вытворчасьць беларускай тэхнікі ў Амане.
Ёсьць у гэтай гісторыі і геапалітычны бок. Аман мае выхад да Армузскай пратокі і цяпер выступае адным з пасярэднікаў у перамовах вакол Ірану і бясьпекі суднаходзтва. Для Беларусі гэта патэнцыйна важны партнэр як доступ да рынкаў Затокі, Азіі і Афрыкі — але на тле вайны вакол Ірану гэта адначасова і зона падвышанай рызыкі.
Разабраліся, што Менск і Маскат хочуць атрымаць адзін ад аднаго і чаму першы амбасадар Аману ў Беларусі зьявіўся менавіта цяпер.
Аман упершыню прызначыў амбасадара з рэзыдэнцыяй у Менску.
Радыё Свабода — Беларусь
@radiosvabodaСувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
13,302 subscribers
Open in Telegram 