«Красны Камень» застаецца небясьпечным маршрутам: два беларускія грузавікі зноў трапілі пад удары дронаў каля мяжы
https://smarturl.click/bjAvp7
25 і 26 верасьня пад удары дронаў трапілі два беларускія грузавікі каля расейска-беларускай мяжы, паведамляе «Флагшток».
У першым выпадку цалкам згарэла кабіна Renault Premium з прычэпам А 3467В-3. Другі грузавік — DAF XF — атрымаў пашкоджаньні кабіны.
Паводле «Флагштока», абодва кіроўцы не пацярпелі.
Гэта ўжо не першы такі выпадак. У жніўні на «Красным Камені» пасьля атакі дронаў загарэліся грузавікі. А ў ліпені там жа дрон атакаваў беларускі аўтобус «Менск — Гомель — Анапа», пры гэтым пацярпелі два кіроўцы, а тры беларускія фуры атрымалі пашкоджаньні — адна згарэла цалкам.
Яшчэ раней, 17 чэрвеня, дрон атакаваў у Бранскай вобласьці аўтобус з беларускімі дзецьмі. Загінула адна дарослая пасажырка, некалькі чалавек былі параненыя.
Відэа карыстальніцы TikTok Ксения
«Красны Камень» застаецца небясьпечным маршрутам: два беларускія грузавікі зноў трапілі пад удары др
Радыё Свабода — Беларусь
@radiosvabodaСувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
13,329 subscribers
Open in Telegram