Беларусь заваблівае на працу нэпальцаў. Колькі іх ужо прыехала?
https://smarturl.click/Jk6yJm
Беларусь і Нэпал хочуць стварыць схему арганізаванага прыезду нэпальцаў на працу. Яна павінна ўлічваць працоўныя і сацыяльныя правы мігрантаў і іх бясьпеку. Пра гэта ў Нью-Ёрку гаварылі міністры замежных спраў Беларусі і Нэпалу.
Нэпальцы ўжо працуюць у Беларусі. Паводле МУС, у 2025 годзе іх прыехала 1038 чалавек. У першым квартале 2026 году – яшчэ 290.
Беларусь таксама спрабуе прыцягваць рабочых з Пакістану, Узбэкістану, Кыргызстану і іншых краінаў. Лукашэнка ў 2025 годзе казаў пра магчымасьць прыняць да 150 тысяч пакістанцаў. Рэальна за год прыехаў 561 чалавек.
Беларусь заваблівае на працу нэпальцаў.
Радыё Свабода — Беларусь
@radiosvabodaСувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
13,302 subscribers
Open in Telegram 