Былога адваката Бяляцкага, Знака і Бабарыкі Дзьмітрыя Лаеўскага асудзілі на 3 гады зьняволеньня → ht

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — Беларусь

@radiosvaboda

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37062599211

13,369 subscribers
Open in Telegram
Былога адваката Бяляцкага, Знака і Бабарыкі Дзьмітрыя Лаеўскага асудзілі на 3 гады зьняволеньняhttps://smarturl.click/dLQ8YQ

У Менскім гарадзкім судзе 9 верасьня вынесьлі прысуд аднаму з найвядомейшых адвакатаў Беларусі.

Дзьмітрыя Лаеўскага асудзілі на тры гады пазбаўленьня волі, паведаміла «Вясна».

У віну Лаўескаму ставілі «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці» і «дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь».

Падставай сталі ягоныя інтэрвію.

«Нават разумеючы, што ў нас у краіне прававы дэфолт і што гэта далёка ня першы прысуд сумленным людзям, усё адно не магу паверыць, што гэта здарылася зь Дзімам. Яго асудзілі проста за выкананьне свайго прафэсійнага абавязку — за строгае захаваньне адвакатскай і чалавечай этыкі», — напісаў у фэйсбуку Віктар Бабарыка.
Open post in Telegram